Юбілейным медалём «Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» узнагароджаныя прадстаўнікі ўніверсітэта. Медаль уручыў ваенны камісар Магілёўскай вобласці, палкоўнік Аляксандр Гарошкін на пасяджэнні Савета ўніверсітэта. Узнагароду атрымалі: рэктар МДУ імя А. А. Куляшова, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук, першы прарэктар, прафесар Дзмітрый Сяргеевіч Лаўрыновіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце, дацэнт Уладзімір Віктаравіч Ясеў, дэкан факультэта фізічнага выхавання Уладзімір Уладзіміравіч Шутаў, загадчык аддзела выхаваўчай работы з моладзю Людміла Васільеўна Набокава, старшы выкладчык кафедры спартыўных і медыка-біялагічных дысцыплін, ветэран вайны ў Афганістане Яўген Аляксандравіч Шахаў, старшы выкладчык кафедры спартыўных і медыка-біялагічных дысцыплін, ветэран вайны ў Афганістане Сяргей Браніслававіч Фацін.