Прарэктар універсітэта па вучэбнай рабоце Алег Віктаравіч Дзячэнка прыняў удзел у адкрыцці другога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года». Лепшыя педагогі Магілёўскага раёна прэзентавалі ў Вейнянскай сярэдняй школе вынікі сваёй дзейнасці, прапанавалі метадычныя распрацоўкі. Таксама педагогі прайшлі тэсціраванне ведаў у галіне педагогікі і псіхалогіі, правялі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах.
Звяртаючыся да педагогаў, Алег Дзячэнка падкрэсліў значнасць правядзення конкурсу для далейшага прафесійнага развіцця настаўнікаў, абагульнення і распаўсюджвання імі перадавога вопыту, уключэння ў гэты працэс таленавітых сельскіх настаўнікаў і выхавацеляў. «Жадаю канкурсантам удачы, а таксама плёну ў іх даволі няпростай, але сапраўды патрэбнай дзейнасці», – сказаў Алег Дзячэнка. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі дырэктары вясковых устаноў адукацыі, якія праявілі цікавасць да больш цеснага супрацоўніцтва з Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам у галіне якаснай падрыхтоўкі педагагічных кадраў.