Старшыня студэнцкага прафкама нашага ўніверсітэта Таццяна Фёдараўна Навіцкая ўзнагароджана нагрудным знакам «За адданасць галіноваму прафсаюзу». Цырымонія ўручэння нагруднага знака адбылася падчас пасяджэння Х з’езда Беларускага прафесійнага саюзу працаўнікоў адукацыі і навукі. Больш падрабязную інфармацыю пра гэта мерапрыемства можна прачытаць на сайце федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Па словах Таццяны Навіцкай, у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў з’езду было павышэнне заробкаў працаўнікоў, а таксама іх прававая падтрымка.