Студэнты ўніверсітэта заклікаюць да адзінства ў барацьбе з каронавірусам

Студэнцкі флэшмоб_МДУ_Куляшова

 

Студэнты МДУ імя А. А. Куляшова размясцілі на афіцыйным YouTube-канале ўніверсітэта 44-секундны ролік, у якім яны заклікаюць да адзінства ў барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса. Ролік запісаны на 10 мовах — беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, узбекскай, французскай, іспанскай, кітайскай, туркменскай, польскай. Цітры — на беларускай мове. Мэта гэтага своеасаблівага студэнцкага флэшмоба заключаецца ў тым, каб згуртаваць людзей розных, паводле нацыянальнасці і культуры. Давесці ўсім тое, што важна прытрымлівацца пэўных правілаў бяспекі. «Будзем пільныя! Ад гэтага залежыць наша жыццё і жыццё іншых людзей», — гаворыцца ў звароце студэнтаў. Таксама ў роліку выказваецца шчырая падзяка медыкам усяго свету за самаахвярнасць і прафесіяналізм.

msu.by/bel

Для обеспечения удобства пользователей сайта msu.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике в отношении обработки файлов cookie.
Принять