Дзень анімацыі па-беларуску

Дзень анімацыі па-беларуску_МГУ_Кулешова

19 лютага у чытальнай зале адбыўся Дзень анімацыі па-беларуску, прысвечаны святкаванню Дня роднай мовы. Студэнтам факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства, гісторыка-філалагічнага факультэта прапанавалі да прагляду анімацыйныя фільмы на беларускай мове: альманах «Аповесць мінулых гадоў» — серыю гісторыка-пазнавальных анімацыйных фільмаў пра ўзнікненне гербаў беларускіх гарадоў; анімацыйныя фільмы пра прыгоды папулярнага персанажа народных легенд і паданняў Несцеркі; папуры з кароценькіх гісторый, якія з гумарам ілюструюць беларускія прымаўкі.

Гледачы атрымалі смачныя пачастункі — чырвоныя яблыкі.

msu.by/bel

Для обеспечения удобства пользователей сайта msu.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике в отношении обработки файлов cookie.
Принять