LABORE et SCIENTIA

Факультэт эканомікі і права

Эмблема факультета У 1998 годзе на базе гістарычнага факультэта адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне» у колькасці 70 чалавек, а з 1 снежня гэтага ж года распачаў сваю дзейнасць эканамічны факультэт (першы декан — кандыдат эканамічных навук, дацэнт Канашэвіч Анатоль Ісідаравіч), што з'явілася адной з падстаў атрымання нашай навучальнай установай статусу класічнага ўніверсітэта.
У 1999 годзе факультэт пашырыўся яшчэ адкрыццём новых спецыяльнасцей — «Правазнаўства» і «Сацыялогія». У гэтым жа годзе на завочным аддзяленні пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне» і «Правазнаўства».
28 чэрвеня 2001 года рашэннем Савета ўніверсітэта факультэт змяніў сваю назву на «Факультэт экономікі і права».
З 2004 года на факультэце адкрыліся новыя спецыяльнасці: «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (дзённае і завочнае навучанне), «Менеджмент» (дзённая форма навучання). У 2013 годзе пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне», а ў 2015 годзе па спецыяльнасці «Эканамічнае права».
Зараз на дзённай і завочнай формах навучання на факультэце навучаюцца каля 1000 студэнтаў. Акрамя беларускіх студэнтаў, на факультэце навучаліся і навучаюцца студэнты з Расіі, Казахстану, Туркменістану, Таджыкістану, Азербайджану і іншых краін.
Адрас: 212000 г. Магілёў, вул. Ленінская, 35
Тэлефон: (+375-222 або 8–0222) 25-11-41
Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Сёння ў склад факультэта эканомікі і права ўваходзяць чатыры кафедры.
Кафедра эканомікі і кіравання (раней кафедра эканамічнай тэорыі) створана ў 1986 годзе, яе ўзначальвае кандыдат эканамічных навук, дацэнт Жасткова Алена Сяргееўна. Больш за 80 асноўных курсаў і спецкурсаў забяспечваюць выкладчыкі кафедры на факультэтах універсітэта: дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі, рэгіянальнае кіраванне, тэхналогіі сучасных галін народнай гаспадаркі, асновы бізнеспланавання, прагназаванне і планаванне рэгіянальнага развіцця і іншыя. На сённяшні момант кафедра адказвае за падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасцях «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (спецыялізацыя «Дзелавое адміністраванне») і «Бізнес-адміністраванне» (спецыялізацыя «Бізнес-адміністраванне ў сферы вытворчасці і паслуг»).
Кафедра паліталогіі і сацыялогіі была створана ў 1995 годзе на аснове кафедры паліталогіі (існавала з 1991 г.). Кафедру ўзначальвае кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Ліхачова Святлана Мікалаеўна. На факультэце эканомікі і права члены кафедры вядуць наступныя курсы: тэарэтычныя сацыялогія, гісторыя сацыялогіі, методыка і метадалогія сацыялагічных даследаванняў, эканамічная сацыялогія і іншыя спецыяльныя сацыялагічныя дысцыпліны. Студэнты-сацыёлагі прымаюць актыўны ўдзел у рабоце сацыялагічнай лабараторыі ўніверсітэта. Кафедра адказвае за якасную падрыхтоўку студэнтаў по спецыяльнасці «Сацыялогія» са спецыялізацыяй «Сацыялогія кіравання».
Кафедра крымінальнага права і крымінальнага працэсу створана ў верасні 2012 года на базе кафедры правазнаўства. Загадчыкам кафедры з’яўляецца кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Панцялеева Наталля Віктараўна. Кафедра крымінальнага права і крымінальнага працэсу адказвае за якасць падрыхтоўкі па спецыяльнасці «Правазнаўства» са спецыялізацыяй «Судова-пракурорска-следчая дзейнасць».
Кафедра грамадзянскага і гаспадарчага права была таксама створана ў верасні 2012 года на базе кафедры правазнаўства. Загадчыкам кафедры з’яўляецца кандыдат філасофскіх навук Данілевіч Сяргей Аляксандравіч. Кафедра грамадзянскага і гаспадарчага права адказвае за якасць падрыхтоўкі па спецыяльнасці «Правазнаўства» са спецыялізацыяй «Гаспадарчае права» і сумесна з кафедрай эканомікі і кіравання па спецыяльнасці «Эканамічнае права» са спецыялізацыяй «Прававое рэгуляванне фінансаў і крэдыта».
Кафедры з поспехам арганізоўваюць навукова-даследчую работу студэнтаў. Штогод больш за 150 студэнтаў факультэта прымаюць актыўны ўдзел у студэнцкіх канферэнцыях рознага ўзроўню. У 2002 годзе па ініцыятыве кафедры правазнаўства пачаў дзейнічаць Рэгіянальны цэнтр прававой дапамогі, дзе студэнты-правазнаўцы пад кіраўніцтвам прафесіяналаў бескарысліва аказваюць прававую дапамогу льготным катэгорыям грамадзян.
Ужо стала традыцыйным правядзенне на факультэце дзён эканаміста, юрыста, сацыёлага, тыдня студэнцкага самакіравання, дня здароўя і іншых мерапрыемстваў.
Выпускнікі факультэта па спецыяльнасці «Правазнаўства» сумленна працуюць у судах, пракуратуры, адвакатуры, органах унутранных спраў, банкаўскіх установах, агенцтвах па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру, юрысконсультамі на прадпрыемствах і установах і г.д.
Выпускнікі-сацыёлагі працуюць у выканаўчых органах, выкладчыкамі ВНУ і каледжаў нашай краіны, навуковых установах, дзяржаўных і камерцыйных сацялагічных службах.
Выпускнікі эканамічных спецыяльнасцей працуюць эканамістамі, бухгалтарамі, менеджарамі, кіраўнікамі сярэдняга звяна ў дзяржаўных органах, кіруюць службамі маркетынгу і менеджменту на прадпрыемствах, у камерцыйных фірмах, турыстычных агенцтвах.