Факультэт пачатковай і музычнай адукацыі

ffl Факультэт створаны ў 1958 годзе для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых класаў (да 1978 года рыхтаваў кадры і для дзіцячых дашкольных устаноў). За час свайго існавання выпусціў больш за 10000 педагогаў. У 2016 годзе педагагічны факультэт перайменаваны ў факультэт пачатковай і музычнай адукацыі.

На факультэце працуюць кафедры:
– беларускай і рускай моў (загадчык Папейка Анатоль Анатольевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт),
– музычнага выхавання і харэаграфіі (загадчык Забелаў Пётр Пятровіч, дацэнт),
– педагогікі і методыкі пачатковага навучання (загадчык Чумакова Святлана Пятроўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт).

Мастацкія калектывы факультэта (вакальны ансамбль «Гармонія», вакальны ансамбль «Квецень», ансамбль народных інструментаў «Алегрэта», студыя класічнага вакалу, студыя эстраднага вакалу, хор студэнтаў «Аксаміт», харэаграфічны ансамбль «Церніца») вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Адрас: 212022, г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1, к. 244 (дэкан факультэта)
Тэлефоны: (80222) 28-30-60 (дэкан); (80222) 28-28-95 (дэканат)
Адкрытая група vkontakte: «ФНиМО МГУ имени А. А. Кулешова» (http://www.vk.com/club102332121)

Адміністрацыя факультэта:
Дэкан факультэта: Іваноў Аляксей Валер’евіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце: Хмуровіч Вікторыя Уладзіміраўна, старшы выкладчык
Намеснік дэкана па навуковай рабоце: Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч, старшы выкладчык
Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце: Чаркасава Юлія Пятроўна, старшы выкладчык
Сакратар вучэбнай часткі: Калашук Людміла Міхайлаўна
Спецыяліст дэканата: Станкевіч Алена Барысаўна

Спецыяльнасці (набор 2018 года):

Спецыяльнасць

Форма атрымання адукацыі

Тэрмін навучання

Уступныя экзамены

1-01 02 01 «Пачатковая адукацыя»

дзённая

4 гады

беларуская (руская) мова (ЦТ),
біялогія (ЦТ),
гісторыя Беларусі (ЦТ)

завочная

5 гадоў

беларуская (руская) мова (ЦТ),
біялогія (ЦТ),
гісторыя Беларусі (ЦТ)
завочная
(для асоб, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя»)

3 гады

беларуская (руская) мова (ЦТ),
педагогіка (вусна),
псіхалогія (вусна)

1-03 01 07 «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія»

дзённая

4 гады

беларуская (руская) мова (ЦТ),
гісторыя Беларусі (ЦТ),
творчасць (этап 1: музычна-выканальніцкі, этап 2: музычна-тэарэтычны)

5 прычын выбраць наш факультэт:
1) кваліфікаваныя выкладчыкі (дактары і кандыдаты навук, аўтары падручнікаў для сярэдняй школы і ВНУ, лаўрэаты міжнародных конкурсаў);
2) перспектыўная прафесія і гарантаванае працаўладкаванне (выпускнікі факультэта працуюць у агульнаадукацыйных школах, установах дадатковай адукацыі і культуры, установах дашкольнай адукацыі, мастацкіх калектывах),
3) практыка ў найлепшых установах адукацыі Магілёва і дзіцячых аздараўляльных лагерах Беларусі,
4) насычанае студэнцкае жыццё (студэнты факультэта бяруць удзел ва ўніверсітэцкіх конкурсах «Лепшы будучы настаўнік», «Універсітэцкая прыгажуня», «Зорны шлях», «Лета. Дзеці. Я» і факультэцкіх мерапрыемствах «Давайце пазнаёмімся», «Дзень самакіравання», «Міс Зіма», «Дзень здароўя» і інш.),
5) сацыяльная абароненасць і 100-працэнтная забяспечанасць інтэрнатам.