Факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства

Эмблема факультета Факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з 1978 г. Больш за 3000 выпускнікоў працуюць у розных галінах Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. На I ступені атрымання адукацыі праводзіцца набор па спецыяльнасцях «Дашкольная адукацыя», «Сацыяльная педагогіка», «Псіхалогія», «Лагапедыя» на дзённую і завочную форму навучання; на II ступені атрымання адукацыі — па спецыяльнасцях «Псіхалогія», «Агульная педагогіка», «Адукацыйны мэнэджмент». Зацікаўленнасць да атрымання адукацыі па іх захоўваецца ўжо шмат гадоў, пра што сведчыць высокі конкурс пры ўступных іспытах. Штогод павялічваецца колькасць студэнтаў, якія навучаюцца на факультэце.
У склад факультэта ўваходзяць чатыры кафедры: кафедра педагогікі, кафедра педагогікі дзяцінства і сям'і, кафедра псіхалогіі, кафедра спецыяльных псіхолага-педагагічных дысцыплін. У ходзе навучальнага працэсу выкладчыкамі кафедраў выкарыстоўваюцца разнастайныя формы навучання студэнтаў на аснове сучасных адукацыйных тэхналогій, якія адпавядаюць спецыфіцы факультэта.
На факультэце выкладаюць і ажыццяўляюць навуковае кіраўніцтва 3 дактары навук, прафесары; 20 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Факультэт мае сваю ўласную навуковую школу і навуковыя даследаванні ў галіне дашкольнай адукацыі, сацыяльна-педагагічнай работы, псіхалогіі, прафесійнай адукацыі, больш за 600 публікацый. Дзейнічаюць сацыяльна-педагагічны цэнтр, студэнцкае навуковае таварыства «Даследчык», лабараторыя гульнявых тэхналогій у адукацыі, філіялы кафедраў. Студэнты маюць магчымасць удзельнічаць у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных студэнцкіх канферэнцыях, публікаваць вынікі сваіх даследванняў у часопісах і зборніках навуковых прац.
Кіраўніцтва і прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта сфармавалі спрыяльную псіхолага-педагагічную атмасферу, ідэалагічнае і выхаваўчае асяроддзе, уважліва ставяцца да здольнай і таленавітай моладзі. Асаблівая ўвага надаецца студэнцкаму самакіраванню на факультэце і першакурснікам, паколькі ад паспяховай адаптацыі да новых умоў жыццядзейнасці залежыць эфектыўнасць іх навучання ў ВНУ.
Акрамя атрымання прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, на факультэце створаны ўмовы для крышталізацыі прафесійна значных якасцяў асобы, фарміравання псіхалагічнай культуры і культуры працы. У студэнтаў закладваюцца ўменні і навыкі эфектыўнай адаптацыі да зменлівых умоў жыццядзейнасці, падзей жыццёвага шляху, павышаецца псіхалагічная кампетэнтнасць, развіваюцца камунікатыўныя здольнасці, карэктуюцца ўласныя адносіны і паводзіны, мэтанакіравана стымулююцца працэсы самапазнання і самаўдасканалення. На факультэце праводзяцца традыцыйныя прафесійныя конкурсы педагагічнага майстэрства «Мая будучая прафесія», студэнцкія канферэнцыі, конкурс на лепшую студэнцкую групу, выставы, канцэрты, спартыўныя святы. Акцэнт робіцца на сумесную працу студэнтаў і выкладчыкаў па актуальных праблемах ідэалогіі і выхавання, адукацыі, сучаснай навукі, мастацтва, культуры і здаровага ладу жыцця. Вынікі факультэцкіх і многіх універсітэцкіх конкурсаў сведчаць аб багатай адоранасці, працавітасці студэнтаў факультэта і іх інтэнсіўным асобасным росце за гады вучобы.
Факультэт мае шматгадовая актыўнае і плённае супрацоўніцтва з вядучымі навуковымі школамі іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Малдовы, Украіны, краін Балтыі.
Адрас: 212022 г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1
Тэлефон: (+375-222 або 8–0222) 28-33-44
Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Склад дэканата:
Дэкан: Камарова Ірына Анатольеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснікі па вучэбнай рабоце: Дзедулевіч Марына Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі дзяцінства і сям`і (дзенная форма атрымання адукацыі), Спірын Сяргей Віктаравіч, старэйшы выкладчык кафедры педагогікі (завочная форма атрымання адукацыі)
Намеснік па навуковай рабоце: Башаркіна Алена Аляксандраўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснік па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце: Батура Ірына Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і
Спецыялісты дэканата: Канцавая Алена Міхайлаўна, Шарамет Людміла Мікалаеўна
Сакратар вучэбнай часткі: Еўдакімава Таццяна Валер'еўна
Спецыяльнасці:
Першая ступень вышэйшай адукацыі:
1-03 03 01 «Лагапедыя»
кваліфікацыя: Настаўнік-лагапед
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў)
1-23 01 04 «Псіхалогія»
спецыялізацыя: «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін»
кваліфікацыя: Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў)
1-01 01 01 «Дашкольная адукацыя»
кваліфікацыя: Педагог
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў), завочная (3 гады: для выпускнікоў педагагічных каледжаў па профілі спецыяльнасці)
1-03 04 01 «Сацыяльная педагогіка»
кваліфікацыя: Сацыяльны педагог
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады); завочная (5 гадоў)
Другая ступень вышэйшай адукацыі (магістратура):
1-08 80 06 «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі»
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная
1-23 80 03 «Псіхалогія»
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная
1-09 81 01 «Адукацыйны менеджмент»
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная