Аб аспірантуры

Загадчык:  Табуноў Васіль Васільевіч, кандыдат гістарычных навук
Паштовы адрас:  вул. Касманаўтаў, 1, каб. 536, 538; 212022  г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
Тэлефон:  (+375 222) 28-28-62

Агульныя дадзеныя

Аспірантура пры МДПІ (зараз МДУ імя А. А. Куляшова) была адкрыта ў 1992 годзе загадам Міністэрства народнай адукацыі БССР. У 1993 і 2001 гадах у аспірантуры адкрыты новыя навуковыя спецыяльнасці.

У цяперашні час падрыхтоўка навуковых кадраў ажыццяўляецца па 9 спецыяльнасцях:

  • 01.04.05 — оптыка;
  • 03.03.01 — фізіялогія;
  • 07.00.02 — айчынная гісторыя;
  • 10.01.01 — беларуская літаратура;
  • 10.02.01 — беларуская мова;
  • 13.00.01 — агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі;
  • 13.00.02 — тэорыя і методыка навучання і выхавання па абласцях і ўзроўнях адукацыі
  • («матэматыка», «фізіка», «гісторыя»);
  • 13.00.04 — тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўляльнай і адаптыўнай фізічнай культуры;
  • 19.00.07 — педагагічная псіхалогія.

Навучанне ў аспірантуры ажыццяўляецца на бюджэтнай аснове. Навуковае кіраўніцтва забяспечваюць прафесары, дактары навук і дацэнты, кандыдаты навук — супрацоўнікі МДУ імя А. А. Куляшова і іншых навуковых ўстаноў Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час у аспірантуры ўніверсітэта навучаюцца 33 аспіранты і 3 саіскальнікі.

Многія супрацоўнікі ўніверсітэта скончылі аспірантуру пры МДУ імя А. А. Куляшова і абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Гэта Л. Г. Зайцава, Б. А. Галяшэвіч, А. М. Шубадзёрава, А. У. Кравец, І. М. Шаруха, В. А. Пракоф’ева, Т. В. Сталярова, Г. А. Нікашына, У. В. Барысенка, І. М. Кульбянкова, І. М. Ячмянёва, А. М. Раганоўская, Н. М. Аляксейчыкава, Л. Я. Клімуць, В. В. Табуноў, Т. В. Гасцевіч, В. М. Шаршнёва, І. В. Івашкевіч, А. А. Башаркіна, Д. А. Лаўшук, С. П. Чумакова, В. І. Еўмянькоў, Л. Г. Дуктава, А. У. Кучарава, М. М. Дзедулевіч, В. М. Буракоў, А. Л. Старавойтава, Д. У. Кісялёва, А. В. Цімошчанка, К. М. Васіленка, А. С. Мельнікава, Л. А. Сугака, А. П. Цумарава, А. Д. Кузьмін, І. Л. Лукашкова.


 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика