Бібліятэка

Бібліятэка з'яўляецца структурным падраздзяленнем універсітэта, якое забяспечвае дакументамі і інфармацыяй навучальны працэс, навукова-даследчую дзейнасць, выхаваўчую і ідэалагічную працу ўніверсітэта.

Бібліятэка ўніверсітэта абслугоўвае прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта, слухачоў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Колькасць карыстальнікаў бібліятэкі складае 5704 чалавекі, у тым ліку 4906 студэнтаў.

Наведвальнікі бібліятэкі могуць карыстацца паслугамі абанемента вучэбнай літаратуры, абанемента навуковай і мастацкай літаратуры, чытальнай залы вучэбнага корпуса №1, чытальнай залы для выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў, чытальнай залы рэдкіх выданняў, чытальнай залы перыядычных выданняў, залы электронных інфармацыйных рэсурсаў; у вучэбных карпусах № 2 і № 3 таксама размешчаны абанементы і чытальныя залы.

Фонд бібліятэкі складае больш за 660 тысяч экзэмпляраў і прадстаўлены вучэбнымі, вучэбна-метадычнымі, навуковымі, мастацкімі і інш. выданнямі.

На пачатку навучальнага года для студэнтаў-першакурснікаў арганізавана выдача камплектаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, праводзяцца экскурсіі па аддзелах бібліятэкі.

У даведачна-інфармацыйным аддзеле створаны ўмовы працы з фондам энцыклапедый і іншых даведачных выданняў, супрацоўнікі акажуць дапамогу з пошукам па каталогах і картатэках, у тым ліку з электронным каталогам, створаным у праграме Absatheque Unicode. Электронны каталог складаецца з больш за 300 тысяч бібліяграфічных запісаў і знаходзіцца ў доступе як па лакальнай камп'ютарнай сетцы, так і праз інтэрнэт (https://libr.msu.mogilev.by:8888).

У зале электронных інфармацыйных рэсурсаў карыстальнікі маюць доступ да бібліяграфічных і поўнатэкставых баз дадзеных, на ўмовах тэставага доступу — да англамоўных электронных інфармацыйных рэсурсаў сусветных вытворцаў. Для арганізацыі самастойнай працы студэнтаў па камп'ютарнай апрацоўцы інфармацыйных матэрыялаў бібліятэка прадастаўляе карыстальнікам магчымасць выконваць кантрольныя і курсавыя работы, рэфераты, дыпломныя і навуковыя работы, ёсць магчымасць захоўваць інфармацыю на электронныя носьбіты, сканаваць дакументы, выконваць інфармацыйны пошук у інтэрнэце.

У 2016 годзе бібліятэка пачала працу па стварэнні рэпазіторыя «Электронны архіў бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова» (https://libr.msu.by). Яго мэтай з´яўляецца павышэнне пазіцый універсітэта ў рэйтынгу Webometrics, эфектыўнае выкарыстанне электронных вучэбна-адукацыйных і навукова-даследчых работ выкладчыкаў універсітэта з любой краіны свету, а таксама падняцце прэстыжу вучоных універсітэта. На сённяшні момант рэпазіторый налічвае больш за 2600 дакументаў (поўныя тэксты вучэбных, вучэбна-метадычных і навуковых публікацый выкладчыкаў універсітэта).

Задача бібліятэкі не толькі ў тым, каб прадаставіць вучэбна-адукацыйныя рэсурсы, але і навучыць студэнтаў імі карыстацца. З мэтай павышэння ўзроўню інфармацыйнай культуры студэнтаў супрацоўнікі бібліятэкі аказваюць індывідуальныя кансультацыі па рабоце з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі. Для магістрантаў і аспірантаў праводзяцца заняткі па курсе «Парадак складання і афармлення спісу выкарыстаных крыніц да навуковых прац».

Бібліятэка 1 раз на 2 месяцы складае «Інфармацыйны спіс новай літаратуры», які рассылаецца на кафедры пры дапамозе электроннай пошты, пастаянна дзейнічаюць выставы новай літаратуры, тэматычныя кніжныя выставы. Для інфармавання чытачоў бібліятэка выкарыстоўвае магчымасці web-сайта (https://library.msu.by/), дзе размяшчае спісы новай літаратуры, віртуальныя кніжныя выставы і іншую актуальную інфармацыю пра рэсурсы і паслугі бібліятэкі. Наведвальнікі сайта маюць магчымасць скарыстацца службай «Спытай бібліятэкара», якая адказвае на запыты, звязаныя з пошукам інфармацыі па усіх рэсурсах бібліятэкі. Карыстальнік можа атрымаць аператыўную прафесійную дапамогу, не наведваючы бібліятэку.

Спалучэнне друкаваных дакументаў і электронных фондаў дазваляе ў поўнай меры задаволіць навучальныя і даследчыя патрэбы нашага ўніверсітэта і спрыяе павышэнню якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, а таксама павышэнню якасці адукацыі ў цэлым.