Газета «Універсітэцкі веснік»

Газета «Універсітэцкі веснік» — правапрыемнік газеты «Педагог» — афіцыйнае выданне Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова.

1

З першага дня і па люты 2018 года рэдактарам газеты з’яўлялася Л. І. Шышакова, а з 12 лютага 2018 года па 31 студзеня газету ўзначальваў В. І. Караткевіч, с 1 лютага 2019 года рэдактар газеты – С.Э. Сомаў.

Першы пробны нумар газеты «Педагог» выйшаў у маі 1996 г., гэты дзень стаў днём нараджэння. Газета выходзіць з перыядычнасцю 1 раз у месяц, тыражом у 299 экз. Матэрыялы друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Вярстаецца і друкуецца газета ў Магілёўскай абласной друкарні імя Спірыдона Собаля.

3

Зразумела, цікавыя падзеі адбываюцца не ў рэдакцыі, а за яе парогам — ва ўніверсітэце, на факультэтах, кафедрах, у студэнцкіх групах, інтэрнатах.

З моманту выдання газета з нумара ў нумар піша гісторыю нашай навучальнай установы. Яе старонкі сталі сваеасаблівым летапісам станаўлення, развіцця і значных дасягненняў універсітэта ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, у правядзенні фундаментальных навуковых даследаванняў. Газета была не проста сведкам пераўтварэння педінстытута ва ўніверсітэт, а сваімі артыкуламі, замалёўкамі спрыяла гэтай справе. Дарэчы, у верасні 1997 года газета стала называцца «Універсітэцкі веснік» у сувязі са змяненнем статуса навучальнай установы.

03Думаецца, што пэўны ўклад газета ўносіць у прапаганду моў, ва ўзбагачэнне беларускай і рускай культур, народнага мастацтва. Аб гэтым сведчаць літаратурныя старонкі, прысвечаныя юбілеям пісьменнікаў, творчым універсітэцкім аб’яднанням, рэпартажы з мастацкіх выставак.

Чытачы газеты — сведкі ўшанавання знакамітых вучоных, ветэранаў вайны і працы, юбіляраў, выдатнікаў вучобы, майстроў спорту. З вялікім задавальненнем мы пішам аб стваральнай працы выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў. Шмат радкоў прысвечана праблемам моладзі, нездарма цэлая паласа так і завецца «Студэнцкае жыццё». Тут усё, што хвалюе моладзь: інфармацыя аб розных конкурсах, грамадскіх арганізацыях, сустрэчы з таленавітымі людзьмі, карысныя парады і шмат цікавага.

За гады існавання газеты кожны факультэт, кожная кафедра мелі магчымасць расказаць аб сваім жыцці, узняць праблемы, што іх хвалююць.

4

У рэдакцыі газеты працуюць пазаштатныя карэспандэнты з ліку выкладчыкаў, студэнтаў. Мы ганарымся, што такія вядомыя журналісты ў рэспубліцы і абласных СМІ супрацоўнічалі ў студэнцкія гады з нашай газетай: Павел Савельеў — рэдактар Шклоўскай газеты «Ударны фронт», Вольга Ткачова — рэдактар сайта Магілёўскага аблвыканкама, Антаніна Блізнюк — вядучы спецыяліст «Магілёўскай праўды», Ірына Някрылава — заг. аддзела газеты «Голас Касцюкоўшчыны», Алёна Долава, Вікторыя Сідзельнікава — кар. «Магілёўскіх ведамасцей», Алёна Сіманава, Алёна Ігнатава — прэс-сакратар УУС, Кацярына Гардзіеўская (Чыжова) — рэдактар газеты «Наша версия», Ілья Жартун і інш.

Узнагароды газеты:

– Падзячнае пісьмо Упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2005 г. — за актыўны удзел у IX Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі»;

– Ганаровая грамата Упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага абвыканкама ў 2006 г. — за актыўнае асвятленне тэматыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця ўніверсітэта і ўдзел у міжнародных выставах сродкаў масавай інфармацыі;

– Дыплом II месца ў намінацыі «Лепшы дызайн» — у 2006 г. на Міжнародным семінары-практыкуме «Зімняя школа студэнцкай журналістыкі — 2006»;

– Дыплом пераможцы ў намінацыі «Паліграфічнае выкананне» — у 2008 г. на Міжнародным семінары-практыкуме «Зімняя школа студэнцкай журналістыкі»;

– Дыплом за перамогу ў конкурсе на лепшую газету на Рэспубліканскім семінары-практыкуме «Зімняя школа студэнцкай журналістыкі» у намінацыі «Лепшае афіцыйнае выданне» — 2010 г.;

– Ганаровая грамата Упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама — у 2011 г. за актыўнасць і мэтанакіраванасць дзейнасці па павышэнні прафесійнага, духоўнага і культурнага ўзроўню выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта;

– Дыплом I месца ў намінацыі «За вернасць універсітэцкім традыцыям» — у 2014 г. на Міжнародным семінары-практыкуме «Зімняя школа студэнцкай журналістыкі»;

– Дыплом за ўдзел у Міжнародным семінары-практыкуме «Зімняя школа студэнцкай журналістыкі» — 2016 г.;

– Дыплом за удзел у конкурсе «Мы разам» сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі, Інтэрнэт-рэсурсаў г. Магілёва на лепшы цыкл публікацый альбо сюжэтаў, асвятляючых праблемы ВІЧ-інфекцыі — 2016 г.


 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика