Вучэбна-метадычны аддзел

Начальнік вучэбна-метадычнага аддзела: Ладуцька Марына Уладзіміраўна
Каб. 206, тэл. 28-34-54

Намеснік начальніка аддзела: Сіткевіч Ірына Іванаўна
Каб. 137, тэл. 28-30-80

Асноўнымі задачамі вучэбна-метадычнага аддзела з'яўляюцца:

  • Удасканаленне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў на аснове паглыблення прафесійнай накіраванасці вучэбнага працэсу і асобаснай арыентацыі ўсіх метадаў, сродкаў і формаў навучання.
  • Каардынацыя дзейнасці дэканатаў і кафедраў па стварэнні аптымальных умоў для эфектыўнай падрыхтоўкі, прафесійнага і асобаснага развіцця будучых спецыялістаў.
  • Планаванне і арганізацыя навучальнага працэсу ва ўніверсітэце ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і праграмамі.
  • Арганізацыя маніторынгу і кантролю бягучага стану навучальнага працэсу.
  • Арганізацыя афармлення, рэгістрацыі і выдачы дакументаў аб адукацыі.
  • Аналіз колькасных і якасных характарыстык навучальнага працэсу ва ўніверсітэце.
  • Арганізацыя работ па маркетынгавых даследаваннях рынку адукацыйных паслуг.
  • Ацэнка задаволенасці знешніх і ўнутраных спажыўцоў адукацыйных паслуг.
  • Укараненне і суправаджэнне ўнутрыўніверсітэцкай сістэмы менеджменту якасці.
  • Фарміраванне і ўдасканаленне нарматыўнай базы навучальнага працэсу ва ўніверсітэце і кантроль за яе выкананнем.