Обладатели нагрудного знака университета
2018 год

01 Игорь Александрович Марзалюк Доктор исторических наук, профессор, член-корреспондент Национальной академии наук Беларуси, председатель Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь.

Родился в 1968 году в г.п. Краснополье Могилёвской области. В 1992 году с отличием окончил исторический факультет Могилёвского государственного педагогического института имени А. А. Кулешова. В 1992–1996 годах работал в архитектурно-реставрационной фирме «АРТ–М». В 1996 году поступил на работу старшим преподавателем кафедры философии Могилёвского государственного педагогического института имени А. А. Кулешова. В 1996 году в Институте истории НАН Беларуси защитил кандидатскую диссертацию на тему «Могилёв в XII–ХVIII вв. (по археологическим материалам и письменным источникам)».

С 1999 года работал доцентом кафедры археологии Могилёвского государственного университета имени А. А. Кулешова. В 2002 году присуждено учёное звание доцента. В 2003 году защитил докторскую диссертацию на тему «Этноконфессиональные и социокультурные стереотипы населения белорусских земель в X–XVII вв.». В 2004–2016 годах — заведующий кафедрой археологии и специальных исторических дисциплин Могилёвского государственного университета имени А. А. Кулешова. В 2010 году присуждено учёное звание профессора. Автор более 150 научных трудов, в их числе 11 монографий.

02

В 2012 году избран членом Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва от Могилёвской области. Являлся заместителем председателя Постоянной комиссии Совета Республики по международным делам и национальной безопасности. С 2016 года депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва, председатель Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Палаты представителей Национального собрания.

В ноябре 2017 года избран членом-корреспондентом Национальной академии наук Беларуси.

Удостоен звания «Человек года Могилёвской области – 2011» с занесением на областную Доску почёта. Дважды лауреат стипендии Президента Республики Беларусь в номинации «Молодые доктора наук» (2006, 2012). Награждён медалью «За трудовые заслуги» (2014), нагрудным знаком Министерства образования «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2014), почётными грамотами Национальной академии наук Беларуси (2008), Министерства образования Республики Беларусь (2004, 2007), Совета Межпарламентской Ассамблеи государств — участников Содружества Независимых Государств (2013).

03

Ігар Аляксандравіч Марзалюк нарадзіўся 11 верасня 1968 года ў г.п. Краснополле Магілёўскай вобласці. Абое яго бацькоў, Аляксандр Іванавіч і Кацярына Фядосаўна, былі настаўнікамі, што ў значнай меры паўплывала на далейшы выбар яго прафесіі. Ва ўзросце чатырох-пяці год ён ужо чытаў кніжкі і ведаў на памяць не адзін дзесятак вершаў. З 1975 года навучаўся ў Ленінскай сярэдняй школе Краснапольскага раёна, куды пераехалі працаваць яго бацькі. З першага класа Ігар Аляксандравіч ведаў, кім ён стане і чым будзе займацца, таму ніводны падручнік па гісторыі — сусветнай, усходнеславянскай, расійскай ці беларускай — не мінуў яго рук, як і творы мастацкай літаратуры па гэтай і іншай тэматыцы. Шмат часу юны даследчык праводзіў у бібліятэках. Цікавы той факт, што ён адначасова быў запісаны ў трох бібліятэках (у вёсцы і ў дзвюх у Краснаполлі). Першыя радкі сярод спіса яго любімых мастацкіх кніжак займалі “Айвенга”, «Сын Зеўса» і «Тры мушкецёры».

Археалогія таксама вельмі рана з’явілася ў жыцці будучага даследчыка. Яго дзед па бацькоўскай лініі жыў у вёсцы Падлессе Стаўбцоўскага раёна. Да Мірскага замка ад вёскі было ўсяго некалькі кіламетраў. Хлопчыкам у час летніх вакацый ён там праводзіў шмат часу. Бацька ведаў пра гэтае месца амаль усё, бо пісаў дыпломную работу па гісторыі замка. Як адзначае сам Ігар Аляксандравіч, яго навуковае захапленне археалогіяй пачалося з кнігі доктара гістарычных навук, прафесара Міхася Ткачова «Замкі Беларусі».

Школу Ігар Аляксандравіч скончыў у 1985 годзе з залатым медалём. Новым этапам ў жыцці стала паступленне ў інстытут. Выбар быў зроблены ў бок Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова, а менавіта — яго гістарычнага факультэта. Паступіць на гістфак было вельмі складана, бо трэба было за экзамены атрымаць не менш чым тры «пяцёркі» і «чацвёрку». Атмасфера інстытута і факультэта стала важным крокам у станаўленні маладога вучонага. Тут ён набыў не толькі сяброў на ўсё жыццё, але знайшоў і настаўнікаў, якія адшліфавалі яго талент як выкладчыка і навукоўца.

04

Пасля завяршэння другога курса Ігар Аляксандравіч з 1987 па 1989 гады служыў ва ўзброеных сілах. У 1992 годзе ён скончыў гістарычны факультэт і атрымаў дыплом з адзнакай па спецыяльнасці «настаўнік гісторыі, сацыяльна-палітычных дысцыплін і савецкага права».

Сваё станаўленне як даследычыка Ігар Аляксандравіч працягнуў у аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пад навуковым кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара Г. В. Штыхава ў 1996 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю «Магілёў у XII–ХVIII стст. (па археалагічных дадзеных і пісьмовых крыніцах)».

З 1996 года стаў працаваць старшым выкладчыкам, а ў 2004 годзе ўзначаліў кафедру археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кіраўнік археалагічнага цэнтра і археалагічнай лабараторыі імя В. Ф. Капыціна пры кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова.

05

Сферай навуковых інтарэсаў І. А. Марзалюка з’яўляецца матэрыяльная і духоўная культура беларускага сярэднявечнага горада; менталітэт насельніцтва Беларусі эпохі феадалізму; этнічная гісторыя Беларусі, у тым ліку праблема беларускага нацыягенеза.

У снежні 2003 года, маючы ўсяго 35 гадоў узросту, абараніў доктарскую дысертацыю «Этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы насельніцтва беларускіх земляў у X-XVII стст». Навуковым кансультантам з’яўляўся доктар гістарычных навук, прафесар Н. С. Сташкевіч. Ігар Аляксандравіч стаў на той час самым маладым доктарам навук у Беларусі.

У 2002 годзе І. А. Марзалюку было прысуджана вучонае званне дацэнта, а 5 мая 2010 года рашэннем Прэзідыума ВАК было прысвоена вучонае званне прафесара.

За гады працы ва ўніверсітэце пад яго кіраўніцтвам былі абаронены дзесяткі курсавых, дыпломных і магістэрскіх праектаў. Шэсць яго вучняў на дадзены момант атрымалі ступень кандыдата гістарычных навук. Маладая плеяда студэнтаў і даследчыкаў складае цэлую навуковую школу. І. А. Марзалюк ініцыяваў адкрыццё ў 2013 годзе пры кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін магістратуры па спецыяльнасці «Археалогія». У 2014 годзе спецыяльнасць паспяхова прайшла дзяржаўную акрэдытацыю.

 06

На працягу апошніх 20 год Ігар Аляксандравіч кіруе археалагічнымі даследаваннямі помнікаў археалогіі Магілёўскага Падняпроўя і Пасожжа эпохі сярэднявечча і ранняга Новага часу — курганаў X–XIII стст., гістарычных цэнтраў гарадоў, замкаў і гарадзішчаў. З’яўляецца адным са стваральнікаў унікальнага гісторыка-археалагічнага музея на тэрыторыі старажытнага дзяцінца горада Мсціслава «Замкавая гара».

Прызнаннем дасягненняў і значнага асабістага ўклада І. А. Марзалюка ў развіццё навуковай сферы краіны, у справу захоўвання гісторыка-культурнай спадчыны, стварэння ўласнай навуковай школы стала абранне яго ў 2017 годзе членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

07

Актыўная палітычная кар’ера Ігара Аляксандравіча пачалася з парламенцкіх выбараў 2012 года, калі ён быў абраны ад Магілёўскай вобласці ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. У Савеце Рэспублікі ён ажыццяўляў працу ў складзе Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, займаў пасаду намесніка старшыні Пастаяннай камісіі.

У гэтыя гады Ігар Аляксандравіч стаў вядомым грамадска-палітычным дзеячам. Ён сустракаўся з грамадзянамі, шмат друкаваўся ў прэсе, выступаў на тэлебачанні. Заканамерна, што ў 2016 годзе ён атрымаў народную падтрымку і быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. У Палаце прадстаўнікоў ён займае пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.

08

Такім чынам, на простае пытанне «Хто такі Ігар Аляксандравіч Марзалюк?» многія адкажуць, што ён знакаміты навуковец, палітычны дзеяч ці проста знаёмы і добры сем’янін. Для нас, сваіх вучняў, Ігар Аляксандравіч — гэта, перш за ўсё, Настаўнік. Пачалося наша знаёмства ў пачатку верасня 2007/2008 навучальнага года з лекцый па першабытнай гісторыі. Ніколі не забуду, як цікава было слухаць выкладчыка. На ўсе пытанні студэнтаў былі энцыклапедычныя адказы.

Нашай групе пашанцавала ўжо ў першы месяц навучання на практычных занятках выехаць на археалагічныя разведкі ў вёску Радамлю Чавусскага раёна Магілёўскай вобласці. Перш за ўсё, Ігар Аляксандравіч распавёў студэнтам пра цікавую гісторыю гэтай мясцовасці, пра даследчыкаў, якія ўнеслі значны ўклад у вывучэнне краю. Потым усе разам збіралі археалагічны матэрыял на распаханых палетках. Колькі было шчасця, калі кожны з нас знайшоў свой першы керамічны чарапок ці металічны прадмет. Пасля абеду, прыгатаванага на вогнішчы, усе сабраліся гуртком каля кіраўніка і пачалі разбіраць матэрыялы. Колькі цікавай інфармацыі нёс у сабе кожны артэфакт! Менавіта з першых разведак пачалася цікавасць многіх студэнтаў да археалогіі.

З тых часоў прайшоў не адзін сезон палявых даследаванняў. Кожны з іх нёс у сабе вопыт, цягу вывучыць нешта новае і нязведанае. І заўсёды побач быў наш Настаўнік. Ён навучыў пісаць навуковыя артыкулы, збіраць інфармацыю аб кожным артэфакце не толькі як аб нейкай рэчы, а як аб культурнай з’яве, індыкатары эпохі.

З года ў год гурток студэнтаў, якія былі разам з Ігарам Аляксандравічам, толькі павялічваўся. Яны абаранілі курсавыя і дыпломныя праекты, сталі магістрамі, даследчыкамі і кандыдатамі ў галіне гістарычных навук. Ад імя ўсіх навучэнцаў Ігара Аляксандравіча хацелася б яшчэ раз шчыра падзякаваць нашаму Настаўніку за тое, што ён ніколі не шкадаваў свайго часу, каб дапамагчы нам пралажыць свой уласны шлях у вялікую навуку.

09

Н. П. Шуткова

«У першым класе я ведаў, кім стану». Інтэрв’ю Ігара Марзалюка «Настаўніцкай газеце» 30 жніўня 2018 г.

Please publish modules in offcanvas position.