У рамках прафарыентацыйнай работы 31 студзеня факультэт замежных моў наведалі настаўнікі і вучні 8 класаў навучальных устаноў Магілёўскай вобласці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі Чавускага, Крычаўскага і Бялыніцкага раёнаў. Адукацыйна-выхаваўчае мерапрыемства было арганізавана дацэнтам кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі Алесяй Валер’еўнай Доўгаль і складалася з дзвюх частак. Напачатку школьнікаў чакалі вучэбныя заняткі па беларускай мове з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій навучання. Пасля плённай інтэлектуальнай працы настаўнікі і вучні наведалі Залу славы ўніверсітэта, дзе цікавую экскурсію для іх правяла Наталля Мікалаеўна Ганчарова.