Студэнтка чацвёртага курса факультэта пачатковай і музычнай адукацыі Варвара Ягораўна Сярова ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы грамату студэнтцы ўручыў рэктар нашага ўніверсітэта, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук. Ён адзначыў выдатныя поспехі Варвары Сяровай у вучобе, прыкладныя паводзіны, актыўны ўдзел у навуковай і грамадскай дзейнасці. Нагадаем, Варвара Сярова была сярод тых, каго адзначылі на Усебеларускім злёце студэнцкіх атрадаў. У 2019 годзе яна была прызнаная лепшым камісарам студэнцкага будаўнічага атрада. Доўгі час Варвара была старшынёй Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта.