Печать

Боль у сэрцы… Памяць назаўсёды!

Памяць назаўсёды!_МДУ_Куляшова

15 мая 2021 года прафкамамi работнiкаў i студэнтаў МДУ iмя А. А. Куляшова было арганізавана наведванне мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Боркi.

Трагедыя спаленых беларускiх вёсак адгукнулася тупым болем у сэрцы кожнага, хто быў гэтым суботнiм ранкам у вёсцы Боркi.

Скульптурная кампазiцыi «Беларусь — тужлiвая мацi», «Вулiца», «Полымя» i «Калодзеж» адлюстроўваюць увесь жах трагедыi спаленых вёсак Магiлёўшчыны i Беларусi наогул.

15 чэрвеня 1942 года вёска Боркi i вёскi, што побач, былi знiшчаны. Частку жыхароў расстралялi, частку спалiлi жывымi. Засталiся ў жывых толькі 23 чалавекi. Гэта адна з самых крывавых i масштабных карных аперацый нацыстаў на Беларусi. Яна лягла ў аснову аповесцi Алеся Адамовiча «Карнiкi» i мастацкай кiнастужкi «Iдзi i глядзi».

Пасланне-наказ ад жыхароў спаленай вёскi: «Людзi! Прыслухайцеся да нашага болю жывымi спаленых у агнi. Мы былi падобныя да вас: проста жылi, кахалi, працавалi на сваёй зямлi, марылi зрабiць яе лепшай i прыгажэйшай. У кожным доме звiнелi дзiцячыя галасы i cмех. Той страшны дзень перакрэслiў усё: нашы надзеi, мары, жыццi… Мы так не хацелi памiраць! Зрабiце ўсё, што мы не паспелi, i на стагоддзi наперад раскажыце ўсiм: няма нiчога страшнейшага за вайну. Забыццё можа выклiкаць новую трагедыю!» — кранула сэрца кожнага i застанецца у памяцi назаўсёды!

msu.by/bel

Для обеспечения удобства пользователей сайта msu.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике в отношении обработки файлов cookie.
Принять