Манаграфія «Навіны „краёвыя“ і замежныя ў польскамоўных выданнях другой паловы XVI – першай чвэрці XVII ст.» выйшла ў выдавецтве МДУ імя А.А.Куляшова

Манаграфія «Навіны „краёвыя“ і замежныя ў польскамоўных выданнях другой паловы XVI – першай чвэрці XVII ст.» (аўтар — В. І. Еўмянькоў) выйшла ў выдавецтве МДУ імя А. А. Куляшова.

Манаграфія прысвечана друкаваным сродкам масавай інфармацыі Рэчы Паспалітай. Аўтар аналізуе ўлёткі, якія распаўсюджваліся па тэрыторыі шляхецкай Рэспубліцы і ўтрымлівалі ў сабе важныя звесткі палітычнага, эканамічнага, культурнага, рэлігійнага характару. «Па тэрыторыі Рэчы Паспалітай, напрыклад у першай чвэрці ХVІІ ст., распаўсюджваліся дакументы з рознымі назвамі: „навіны“, „рэляцыі“, „лісты“,„дыярыўшы“, „авізы“, „апісанні“. Яны не мелі перыядычнасці, не мелі трывалых шляхоў распаўсюджвання, часта на іх тытулах не ўказваліся месца выдання і імя аўтара. Практычна не магчыма зараз устанавіць шляхі, па якіх навіны траплялі ў друкарскія двары. Можна толькі здагадвацца пра існаванне рэдактарскай праўкі і папярэдняй цэнзуры. Апроч таго, інфармацыя, якую распаўсюджвалі ўлёткі, мела як правіла свайго наратара, а таму была выключна суб’ектыўнай», — адзначае аўтар. Па яго словах, адна з першых падобных «газет», прысвечаных нашай краіне, называецца «Навіны грозныя…». Распавядаецца ў ёй пра ўзяцце Полацка войскамі Івана IV у 1563 г. Доўгі час беларускія навукоўцы памылкова лічылі, што гэта выданне нясвіжскае, напісанае на старабеларускай мове. «На жаль, — тлумачыць Віталь Еўмянькоў, — удалося знайсці толькі пражскія „Навіны…“ на чэшскай мове. Аднак інфармацыя, якую змяшчае ўлётка, мае, на мой погляд, безумоўную каштоўнасць для гісторыкаў». Вялікая частка манаграфічнага даследавання прысвечана рэляцыям з Масквы (перыяд так званай «Смуты»), а таксама звесткам пра гібель вялікага кароннага гетмана Станіслава Жалкеўскага і перамогу пад Хоцімам вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча. Змест усіх гэтых дакументаў аналізуецца ў кантэксце мемуарнай, эпісталярнай літаратуры, а таксама соймавых дыярыўшаў, гетманскіх данясенняў і г.д.

Еўмянькоў, В. І. Навіны «краёвыя» і замежныя ў польскамоўных выданнях другой паловы XVI — першай чвэрці XVII ст. «Меркурыя ардынарыйны» (спроба апісання і верыфікацыі гістарычных крыніц) : манаграфія / В. І. Еўмянькоў. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2016. — 184 с.

{phocagallery view=category|categoryid=34|limitstart=0|limitcount=0|detail=5}


 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика