Дыпломам, а таксама каштоўным падарункам за папулярызацыю пажарнага спорту ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой нашай краіны адзначана студэнтка 2-га курса факультэта пачатковай і музычнай адукацыі МДУ імя А. А. Куляшова Паліна Аршаўская. Узнагароджанне адбылося 24 лістапада ў г. Віцебску падчас прывітання прызёраў чэмпіянатаў свету па пажарна-выратавальным спорце. Паліна — шматразовая пераможца і прызёрка чэмпіянатаў свету, якія прайшлі ў г. Світавы (Чэхія, 2014 год), г. Гродна (Беларусь, 2015 год) і г. Астрава (Чэхія, 2016 год). Шчыра віншуем Паліну і жадаем ёй новых перамог!
Аланцьева Алеся, студэнтка групы Н-21
факультэта пачатковай і музычнай адукацыі