«Швецыя вачыма беларусаў»: новая фотавыстава (21.02.2018)

Фотавыстава «Швецыя вачыма беларусаў» і «Швецыя ў Беларусі» ўчора адкрылася ў МДУ імя А. А. Куляшова. У экспазіцыі каля 30 фотаздымкаў, выкананых у розных жанрах. Гэта і партрэтныя, і пейзажныя, нават рэпартажныя работы, а таксама моднае зараз стрыт-фота. Назва выставы кажа сама за сябе — Швецыя вачамі беларускага турыста. Нягледзячы на тое, што ад Беларусі гэта скандынаўская краіна знаходзіцца не так ужо і далёка, ведаем мы пра яе мала. Для адных Швецыя — гэта выдатная хакейная зборная, якую беларусам аднойчы ўдалося перамагчы; для іншых гэта краіна Астрыд Ліндгрэн і Тумаса Транстромера. У любым выпадку, многім будзе цікава паглядзець на тое, як сёння выглядаюць гарады і вёсачкі Швецыі, чым багатая гэта краіна. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў нашай краіне спадарыня Крысціна Юханнессан, якая ўчора прысутнічала на адкрыцці выставы, гэтакім чынам пракаменціравала ідэю яе стварэння: «Беларусы і шведы шмат у чым падобныя. Аднак гэта ўсё ж розныя народы і розныя жыццёвыя філасофіі. Нам было вельмі цікава паглядзець на сваю краіну з іншага ракурсу, убачыць саміх сябе збоку. Акрамя таго, было надзвычай цікава асэнсаваць той вобраз Швецыі, які, безумоўна, прысутнічае ў свядомасці беларусаў». Калі і сапраўды пэўны вобраз Швецыі існуе, то ён надзвычай разнастайны — ад маленькіх і збольшага патрыярхальных гарадкоў да буйных мегаполісаў кшталту Стакгольма. Яшчэ беларусы звярталі ўвагу на маляўнічасць шведскіх пейзажаў і прыгажосць тамтэйшых дзяўчат, партрэтаў якіх у экспазіцыі дастаткова шмат. Наогул, лепей усё убачыць уласнымі вачамі… Пакаштаваць смак Швецыі, адбітай на глянцавай паперы, дастаткова лёгка. Дзеля гэтага трэба прыйсці ў галоўны корпус МДУ імя А. А. Куляшова і наведаць аўдыторыю «201» (яна на другім паверсе). Для тых, хто жадае бачыць выставу ў Інтэрнэце, мы прапануем галерэю копій здымкаў на Facebook.


 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика

Please publish modules in offcanvas position.