LABORE et SCIENTIA
УДК 94(476.5)”8/19”
Дук, Д. У. Полацк у святле станаўлення гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці (ІХ–XХ стст.) : манаграфія / Д. У. Дук [і інш.]. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2019. — 132 с. : іл.
ISBN 978-985-568-579-2
Манаграфія прысвечана характарыстыцы месца і ролі Полацка ў станаўленні гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці ў ІХ–ХХ стст. Выданне аб’ядноўвае калектыў археолагаў і гісторыкаў, якія пад навуковым кіраўніцтвам Д. У. Дука і І. А. Марзалюка спрычыніліся да вывучэння розных аспектаў гісторыі Полацка і Полаччыны ў шырокім гістарычным кантэксце. Упершыню ў гістарыяграфіі аналізуюцца сімвалічныя практыкі правячай на Полацкай зямлі ў ХІ–ХІІ стст. дынастыі Рагвалодавічаў. Аўтары канстатуюць факт наяўнасці ў Полацка і Полацкай зямлі ўсіх атрыбутаў, характэрных для сярэдневяковай дзяржавы. На фоне тапаграфічнага, этнакультурнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця аналізуецца роля Полацка ў дзяржаватворчых працэсах на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Прадстаўлена характарыстыка працэсу трансфармацыі гістарычнай памяці і ідэнтычнасці насельніцтва Полацка ў часы Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.