Новинки изданий

Дук, Д. У. Полацк у святле станаўлення гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці (ІХ–XХ стст.)

УДК 94(476.5)”8/19”

Дук, Д. У. Полацк у святле станаўлення гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці (ІХ–XХ стст.) : манаграфія / Д. У. Дук [і інш.]. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2019. — 132 с. : іл.

ISBN 978-985-568-579-2

Манаграфія прысвечана характарыстыцы месца і ролі Полацка ў станаўленні гіс­та­рычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці ў ІХ–ХХ стст. Выданне аб’ядноўвае калектыў археолагаў і гісторыкаў, якія пад навуковым кіраўніцтвам Д. У. Дука і І. А. Марзалюка спрычыніліся да вывучэння розных аспектаў гісторыі Полацка і Полаччыны ў шырокім гістарычным кантэксце. Упершыню ў гістарыяграфіі аналізуюцца сімвалічныя практыкі правячай на Полацкай зямлі ў ХІ–ХІІ стст. дынастыі Рагвалодавічаў. Аўтары канстатуюць факт наяўнасці ў Полацка і Полацкай зямлі ўсіх атрыбутаў, характэрных для сярэдневяковай дзяржавы. На фоне тапаграфічнага, этнакультурнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця аналізуецца роля Полацка ў дзяржаватворчых працэсах на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Прадстаўлена характарыстыка працэсу трансфармацыі гістарычнай памяці і ідэнтычнасці насельніцтва Полацка ў часы Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика