Новинки изданий

Петрушэўская, Ю. А. Моўная спецыфічнасць і нацыянальная адметнасць прыказак беларускай мовы

УДК 811.161.3

Петрушэўская, Ю. А. Моўная спецыфічнасць і нацыянальная адметнасць прыказак беларускай мовы : манаграфія / Ю. А. Петрушэўская ; пад навук. рэд. Я. Я. Іванова. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2021. — 220 с.

ISBN 978-985-568-882-3

У манаграфіі вызначаны паняцці і прынцыпы, прапанавана методыка апісання моўнай спецыфічнасці і нацыянальнай адметнасці прыказкавага фонду мовы; устаноўлены аб’ём і склад спецыфічна беларускіх і агульных з іншымі мовамі (інтэрнацыянальных і ўніверсальных) прыказак (у сінхранічным плане на шырокім моўным фоне); вызначаны аб’ём і характар нацыянальна-культурнай маркіраванасці і нацыянальна-моўнай своеасаблівасці спецыфічна беларускіх прыказак; устаноўлены аб’ём нацыянальна адметных адзінак у складзе агульных з іншымі мовамі прыказак — лінгвакультурна асіміляваных у беларускай мове інтэрнацыянальных прыказак, лінгвакультурна маркіраваных універсальных прыказак; вызначана ўдзельная вага і дыферэнцаваны характар нацыянальнай адметнасці функцыянальна актыўных адзінак прыказкавага фонду беларускай мовы.
Для спецыялістаў у галіне беларускай, славянскай і агульнай парэміялогіі, а таксама шырокага кола лінгвістаў, якіх цікавяць праблемы вывучэння нацыянальнай адметнасці беларускай мовы, яе сувязей і ўзаемаадносін з іншымі мовамі свету.

 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика