LABORE et SCIENTIA
УДК 070.41:808.5(075.8)
Шаршнёва, В. М. Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі: культура маўлення журналіста : практыкум / В. М. Шаршнёва. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2020. — 140 с.
ISBN 978-985-568-634-8
Практыкум падрыхтаваны ў адпаведнасці з тыпавой праграмай па сучаснай беларускай літаратурнай мове, змяшчае практычныя заданні і тэсты для тэматычнага кантролю па сінтаксісе і пунктуацыі і мае на мэце дапамагчы выкладчыку і студэнту не толькі выпрацаваць навыкі сінтаксічнага аналізу словазлучэння, простага і складанага сказа, але і вызначыць ступень засваення кожнай тэмы.
Рэкамендаваны для студэнтаў і выкладчыкаў філалагічных спецыяльнасцей. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі і вучнямі пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэставання.