Да адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя Пятра Аляксеевіча Лярскага застаецца два месяцы. 8 лістапада Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам атрыманае ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узгадненне на выраб і ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ў гонар выхаванца геафака (1935–1939), географа, Ганаровага сябра геаграфічнага таварыства, дацэнта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1945–1999), аўтара першых беларускіх школьных падручнікаў па пачатковаму прыродазнаўству Пятра Аляксеевіча Лярскага (1918–2013). Дошка (аўтар праекта — скульптар А. Вераб’ёў) будзе ўсталяваная на будынку корпуса № 3 універсітэта ў студзені 2018 г.