Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь узгадніла стварэнне і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі ў гонар першага выдаўца падручніка для школ БССР па прыродазнаўству, кавалера баявых узнагарод, былога выкладчыка нашага ўніверсітэта Пятра Аляксеевіча Лярскага. Адпаведны ліст за подпісам першага намесніка міністра культуры І. У. Дрыгі быў атрыманы 03.11.2017 супрацоўнікамі Магілёўскага гарвыканкама.
24 лістапада Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў Рашэнне стварыць і ўсталяваць мемарыяльную дошку ў гонар Пятра Аляксеевіча на будынку вучэбнага корпуса № 3 МДУ імя А. А. Куляшова. Подпіс пад Рашэннем паставіў старшыня Магілёўскага гарвыканкама У. М. Цумараў. Нагадаем, што працягваецца збор сродкаў на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі. Каардынатар збору сродкаў — прафесар І. М. Шаруха. Звязацца з ім магчыма па тэлефоне: 8029 7409528; 8044 7189554.