5 красавіка на базе ўстановы адукацыі «БІП – Інстытут правазнаўства» прайшла IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў «Інфармацыйнае грамадства: праблемы прававых эканамічных і сацыяльна-гуманітарных навук».
Студэнтка групы Н-41 факультэта пачатковай і музычнай адукацыі Ангеліна Атрашонак уганаравана дыпломам І ступені за даклад «Комплект интерактивных коррекционных упражнений в работе по формированию полноценного навыка чтения у младших школьников» (навуковы кіраўнік — кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў А. А. Свірыдзенка). Калектыў факультэта віншуе Ангеліну і зычыць ёй новых перамог і адкрыццяў!
Намеснік дэкана ФПіМА Д. А. Доўгаль