Прарэктар па навуковай рабоце МДУ імя А.А. Куляшова, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Віктар Уладзіміравіч Старасценка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 4 верасня. Віктар Уладзіміравіч узнагароджаны (цытата): “за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё адукацыі, культуры”. Віншуем нашага калегу! Жадаем далейшых поспехаў!