Сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі стаў прарэктар нашага ўніверсітэта, кандыдат палітычных навук, дацэнт Уладзімір Віктаравіч Ясеў. Подпіс на членскім білеце (за нумарам “817”) на мінулым тыдні паставіў старшыня Саюза Мікалай Чаргінец. Уладзімір Ясеў — аўтар зборнікаў вершаў “Палова дыні”, “Времяворот”. Апроч таго, ён — аўтар слоў гімна МДУ імя А.А. Куляшова.
Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі” мае 7 аддзяленняў, у тым ліку і Магілёўскае. Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення — паэт і перакладчык Аляксандр Казека. Складаецца аддзяленне з 35 творцаў. Апроч Уладзіміра Ясева, у Саюз пісьменнікаў уваходзяць і іншыя выкладчыкі нашага ўніверсітэта — Наталля Міхальчук і Яўген Булава.