Студэнты МДУ імя А. А. Куляшова размясцілі на афіцыйным YouTube-канале ўніверсітэта 44-секундны ролік, у якім яны заклікаюць да адзінства ў барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса. Ролік запісаны на 10 мовах — беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, узбекскай, французскай, іспанскай, кітайскай, туркменскай, польскай. Цітры — на беларускай мове. Мэта гэтага своеасаблівага студэнцкага флэшмоба заключаецца ў тым, каб згуртаваць людзей розных, паводле нацыянальнасці і культуры. Давесці ўсім тое, што важна прытрымлівацца пэўных правілаў бяспекі. «Будзем пільныя! Ад гэтага залежыць наша жыццё і жыццё іншых людзей», — гаворыцца ў звароце студэнтаў. Таксама ў роліку выказваецца шчырая падзяка медыкам усяго свету за самаахвярнасць і прафесіяналізм.