КУЛЬБЯНКОВА ІНА МІКАЛАЕЎНА
Дысертацыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук
"Змітрок Бядуля i беларускі мадэрнізм першай трэці XX стагоддзя"
10.01.01 - беларуская літаратура абаронена 9 лютага 2001 г. на пасяджэнні савета па абароне дысертацый К 02.39.01 у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна.
Работа выканана на кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага універсітэіа імя А.А. Куляшова.
Навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт БелАА Мішчанчук М.І.
Афіцыйныя апаненты - доктар філалагічных навук Яскевіч А.С.; кандыдат філалагічных навук Максімовіч В.А.
Апаніруючая арганізацыя - Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка.
Асноуиыя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону:
- Літаратурны працэс двух першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя на Беларусі характарызуецца сімбіёзам традыцый рэалістычнага мастацкага метаду і мадэрнісцкіх уплываў; складнікамі апошняга былі сімвалізм, імпрэсіянізм, экспрэсіянізм і імажынізм.
- Агульныя заканамернасці творчасці Змітрака Бядулі 10-20-х гадоў вынікаюць з заканамернасцей літаратурнага працэсу гэтай пары і зводзяцца да наступных фактараў: спалучэнне традыцыйнага і наватарскага, зямнога і небнага, рэальнага і ірэальнага, гарманічнага і дысгарманічнага, павышаная эмацыянальнасць, гукавая і колеравая "чуйнасць"; многія з названых фактараў рэалізуюцца ў паэзіі і прозе пісьменніка "з пазіцый мадэрнізму".
- Творчасць Змітрака Бядулі толькі ў поўным аб'ёме (дзеля гэтага аналізуюцца яго невядомыя ці малавядомыя імпрэсіі, абразкі, вершы) сведчыць пра лучнасць песняра да мадэрнісцкіх пошукаў "чыстай красы", прадстаўляе нам яго з новага боку як адметнага эксперыментатара, "звышрэаліста".
- Перавага імпрэсій, абразкоў, лірычных вершаў у спадчыне мастака у першыя два дзесяцігодцзі абумоўлена яе агульным суб'ектывізаваным характарам, пошукам адметнага зместу і адпаведных яму жанраў і жанравых формаў.
- Метад Змітрака Бядулі (як і стыль) пераважна сінтэтычны ў 10-20-я гады, грунтуецца на прынцыпах рэалістычнага і нерэалістычнага (формула Л.І.Цімафеева) тыпаў творчасці.
- Проза і паэзія Змітрака Бядулі двух першых дзесяцігоддзяў творчасці знаходзілася пад пераважным уплывам імпрэсіянізму. Адсюль яе колеравая разнастайнасць, выключная музычнасць, рытмічная своеасаблівасць.