[sigplus] Critical error: Image gallery folder news/2020/10/02_1 is expected to be a path relative to the image base folder specified in the back-end.

Намеснік кіраўніка аддзела інфармацыйных тэхналогій Лілія Іванаўна Саковіч узнагароджана Ганаровай граматай універсітэта. Ва ўрачыстай абстаноўцы Лілію Іванаўну павіншаваў рэктар, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук. Ён засяродзіў увагу прысутных на шматгадовай плённай працы Ліліі Саковіч, адзначыў яе добрасумленнасць і нязменны прафесіяналізм. «Універсітэт — гэта мой родны дом. Заўжды я прыходзіла сюды з жаданнем быць карыснай. Удзячная лёсу за тое, што тут заўжды мяне атачалі выдатныя людзі, мае калегі, мае сябры», — адзначыла Лілія Іванаўна.
Лілія Іванаўна Саковіч сапраўды аддала ўніверсітэту шмат энергіі і сіл. Доўгі час яна займала пасаду кіраўніка аддзела інфармацыйных тэхналогій. У тым ліку і дзякуючы яе нястомнай працы мы маем сёння разгалінаваную лічбавую сетку, стабільна працуючыя сайты ўніверсітэта і факультэтаў.
{gallery}news/2020/10/02_1{/gallery}
Беларускі
Русский
简体中文(中国)
English (UK) 






