Выдавецкі цэнтр

Кіраўнік цэнтра: Будкова Ларыса Іларыёнаўна.

Паштовы адрас: вул. Касманаўтаў, 1, каб. 223; 212022 г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь.

contakt

Тэлефон:  (+375 222) 28-31-51
Е-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Адказны за абнаўленне інфармацыі — Пазнякоў Аляксандр Леанідавіч, інжынер-праграміст.

У маі 1998 года ў мэтах удасканалення арганізацыі рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці ва ўніверсітэце загадам № 81 ад 07.05.1998 г. рэктара ўніверсітэта М.А. Аўласевіча быў утвораны рэдакцыйна-выдавецкі аддзел і зацверджаны склад рэдакцыйнай калегіі навукова-метадычнага часопіса “Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова”.

У верасні 2002 г. на базе рэдакцыйна-выдавецкага аддзела і лабараторыі аператыўнай паліграфіі быў створаны рэдакцыйна-выдавецкі цэнтр МДУ імя А.А. Куляшова.

У ліпені 2008 г. у структуры цэнтра праведзена рэарганізацыя: уведзена рэдакцыя газеты «Універсітэцкі веснік», створаны аддзел маркетынгу, у склад якога ўвайшлі кніжны магазін «Мир знаний», салон друку «Космопринт».

З 1 студзеня 2013 г. рэдакцыйна-выдавецкі цэнтр перайменаваны ў выдавецкі цэнтр. Асноўная мэта цэнтра ў забеспячэнні студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта навуковай, вучэбнай, метадычнай, даведачнай і іншай літаратурай, неабходнай для ажыццяўлення эфектыўнага навучальнага працэсу.

На дасягненне пастаўленай мэты накіравана дзейнасць рэдакцыйна-выдавецкага аддзелу, аддзелу аператыўнай паліграфіі і аддзелу маркетынгу. Выдавецкі цэнтр вылодае дастатковымі тэхнічнымі магчымасцямі і творчым патэнцыялам і прадастаўляе наступныя віды дзейнасці:

выданне вучэбнай і навуковай літаратуры, вучэбна-метадычных і даведачных дапаможнікаў;

падрыхтоўка і выпуск перыядычных выданняў: 4-х серый навукова-метадычнага часопіса «Веснік МДУ імя А.А. Куляшова» (Серыя А. Гісторыя, філасофія, філалогія; Серыя В. Матэматыка, фізіка, біялогія; Серыя С. Педагогіка, псіхалогія, методыка; Серыя D. Эканоміка, сацыялогія, права); газеты «Універсітэцкі веснік»;

метадычная і кансультатыўная работа з факультэтамі, кафедрамі, бібліятэкай і іншымі падраздзяленнямі ўніверсітэта па пытаннях выпуску літаратуры, арганізацыі кантролю за эфектыўным карыстаннем выданнямі і рэалізацыяй гатовай прадукцыі;

аператыўнае размнажэнне службовых дакументаў;

стварэнне і выданне бланачнай і іншай друкаванай прадукцыі;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці (аптовы і рознічны гандаль кніжнай прадукцыяй ўласнай вытворчасці, гандаль кніжнай прадукцыяй выдавецтваў Беларусі і Расіі, канцылярскімі таварамі, платныя паслугі: чорна-белае ксеракапіраванне, рознакаляровы друк, камп’ютарныя паслугі).

Загадам № 16 ад 01.02.2019 г. рэктара ўніверсітэта Д.У. Дука быў створаны цэнтр арганізацыі пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта, выключыўшы аддзел маркетынгу са структуры цэнтра выключыўшы аддзел маркетынгу са структуры цэнтра.

Сёння ў цэнтры працуе больш за 10 высокакваліфікаваных спецыялістаў: рэдактары, карэктары, інжынеры, эканамісты, тэхнікі, пераплётчыкі. Сярод іх выпускнікі ўніверсітэта. Вопыт і маладосць дае станоўчыя вынікі.

Фарміраванне гадавых планаў выдавецкай дзейнасці праходзіць з актыўным удзелам рэдакцыйна-выдавецкага савета пад кіраўніцтвам першага прарэктара доктара гістарычных навук прафесара Д.С. Лаўрыновіча. Галоўным крытэрыем пры іх састаўленні з’яўляецца аналіз забяспечанасці вучэбнага працэсу і навукова-даследчых работ неабходнай літаратурай.

Цэнтр прымае ўдзел ва ўсіх навуковых канферэнцыях, семінарах і эксперыментах, якія праходзяць ва ўніверсітэце. Агульны аб’ём друкаванай прадукцыі цэнтра ў апошнія гады складае больш за 1000 друкаваных аркушаў. З іх каля 700 друкаваных аркушаў — вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры і больш за 300 друкаваных аркушаў — навуковай.

12bНавукова-метадычны часопіс «Веснік МДУ імя А.А. Куляшова» ўваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для публікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па 10 галінах навукі (біялагічная, гістарычная, педагагічная, псіхалагічная, сацыялагічная, фізіка-матэматычная, філалагічная, філасофская, экамічная, юрыдычная), с 1 снежня 2014 года уключаны ў РІНЦ (Расійскі індэкс навуковага цытавання), ліцэнзійны дагавор № 811–12/2014.

Наш часопіс вядомы за межамі рэспублікі. Геаграфія яго публікацый даволі шырокая: Расія, Прыбалтыка, Украіна, Польшча, Казахстан, Кітай і ўсе рэгіёны Беларусі.

Якасць выпускаемай прадукцыі і паслуг заўсёды ўзрастае на аснове росту прафесіянальнага майстэрства супрацоўнікаў, абнаўлення вытворчай базы і выкарыстання сучасных паліграфічных тэхналогій.


 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика