Навукова-даследчы сектар

sychova Адрас: 212022, г. Магілёў, 
вул. Касманаўтаў, 
1, каб. 221, 222
contacts1

Рэжым працы НДС:

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 13.00, 13.45 -17.30
Пятніца: 8.30 - 13.00, 13.45 - 16.15
Субота, нядзеля: выхадны

 

Звесткі пра кіраўніка:

Сычова Алена Канстанцінаўна, начальнік НДС,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт

 

 Супрацоўнікі

ПЕТУХОВА Ірына Юр'еўна, вядучы спецыяліст. Інфармацыйна-аналітычнае суправаджэнне навукова-даследчых работ, якія фінансуюцца.

СІЛІВОНЧЫК Таццяна Мікалаеўна, вядучы спецыяліст. Навукова-арганізацыйная праца ва ўніверсітэце, звязаная з выкананнем фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў.

КУЗНЯЦОВА Алена Анатольеўна, вядучы спецыяліст. Бухгалтарскае і эканамічнае суправаджэнне навукова-даследчых работ, якія фінансуюцца.

Адказны за НДРС: ЛАЎШУК Аксана Анатольеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Навукова-даследчы сектар з'яўляецца структурным падраздзяленнем універсітэта, якое забяспечвае арганізацыю, каардынацыю і ажыццяўленне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта і кіраванне ёю.

Асноўнымі задачамі НДС з'яўляюцца:

Развіццё навуковых даследаванняў па прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь як асновы ўдасканалення навукова-метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу і падрыхтоўкі сучасных спецыялістаў, якія адказваюць сучасным кваліфікацыйным патрабаванням.

Ажыццяўленне планавання і суправаджэння навуковых даследаванняў і распрацовак.

Забеспячэнне стварэння навукова-тэхнічнай прадукцыі, якая задавальняе ўсе патрабаванні заказчыка.

Павышэнне прэстыжу работнікаў, якія займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю.

Развіццё розных формаў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з арганізацыямі і прадпрыемствамі, у тым ліку замежнымі.

Прапаганда навуковых дасягненняў універсітэта.

НДС выконвае наступныя функцыі:

Арганізацыя своечасовага і якаснага правядзення навукова-даследчых работ, якія выконваюцца па дзяржаўных, галіновых, рэгіянальных навуковых і навукова-тэхнічных праграмах і асобных праектах, якія фінансуюцца дзяржаўнымі заказчыкамі за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, а таксама тых, якія выконваюцца па дагаворах з арганізацыямі і прадпрыемствамі за кошт іх уласных сродкаў.

Нарматыўна-метадычнае, эканамічнае, бухгалтарскае і інфармацыйна-аналітычнае суправаджэнне навуковых даследаванняў, якія выконваюцца асобнымі работнікамі і часовымі навуковымі калектывамі.

Кансультаванне работнікаў універсітэта па пытаннях навукова-даследчай дзейнасці.

Узаемадзеянне са структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта, іншымі арганізацыямі і прадпрыемствамі па пытаннях навукова-даследчай дзейнасці.