Выстава вядомай беларускай мастачкі Ядзвігі Сянько на гэтым тыдні адкрылася ва ўніверсітэце. Назва экспазіцыі гаваркая — «Кветкавы рай». Усяго — 38 карцін, большая частка якіх па-майстэрску выкананыя нацюрморты. Асобна трэба сказаць колькі слоў пра абразы. Ядзвіга Сянько атрымала бласлаўленне на іх напісанне ад мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. «Мэта маёй творчасці — прынесці чалавеку святло і радасць, падарыць надзею на тое, што дабрыня і прыгажосць, міласэрнасць, вера ў Бога сапраўды выратуюць свет. Дараваць, наладзіцца на пазітыў, адшукаць святло ў сваёй душы, з гэтага і пачынаецца мая штодзённая праца,» — распавядае мастачка. Само па сабе адкрыццё выставы пераўтварылася ў яркую імпрэзу. Гучалі вершы, музыка, і, канешне, не абыйшлося без кветак, якія былі ў цэнтры ўвагі ўсіх прысутных. Знаходзіцца выстава ў Зале славы ўніверсітэта (вул. Касманаўтаў, 1). Пазнаёміцца з работамі Ядзвігі Сянько магчыма штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 9:00 да 17:00.